Аўтадылеры еўразійскага рынку чакаюць першыя серыйныя Geely, якія сышлі з канвеера новага завода пад Барысавам. Першы беларускі красовер выходзіць на рынак. Ужо напрыканцы гэтага тыдня любы ахвочы мог запісацца на так званы народны тэст-драйв і нават зазірнуць пад капот элегантнаму паркетніку з грацыяй гепарда. У Мінску рыхтуюцца да адкрыцця аўтасалона, дзе ўпершыню прапануюць новыя аўтамабілі. Рэалізоўваць іх у сталіцы, як чакаецца, будуць адразу два афіцыйныя дылеры.
Кліентам прапануюць пакет паслуг: ад кансультацыі і дапамогі ў падборы аўтамабіля да поўнага абслугоўвання. А дзяржава тым часам распрацоўвае меры па стымуляванні продажаў. Калі ж абвесцяць афіцыйныя цэны на Geely Atlas і калі машыны адправяцца дылерам? У сераду ў вячэрнім эфіры Беларусь 1 "Актуальнае інтэрв'ю" з дырэктарам прынцыпова новай для Беларусі аўтамабільнай вытворчасці Дзмітрыем Батраковым.
Ужо ў пачатку наступнага года дылерская сетка кампаніі плануе пакрыць усю Беларусь. Ну а мы чакаем абяцанага раней Прэзідэнтам указу, які павінен прастымуляваць беларусаў купляць менавіта айчынныя легкавыя аўтамабілі. Сярод варыянтаў - лізінг і продаж у крэдыт з адтэрміноўкай плацяжу. Выхад дакумента чакаецца ў найбліжэйшы час.













