Агенцтва тэленавін павіншуе Брэст з 1000-годдзем інфармацыйным марафонам

1 сентября 2019

Свой  тэлепадарунак   Брэсту падрыхтавалі  і мы. Агенцтва тэленавін павіншуе Брэст інфармацыйным марафонам! Гэта работа  ў прамым эфіры, дзе 6, 7 і 8 верасня вас чакаюць прамыя ўключэнні, самыя цікавыя і гарачыя навіны, цэлыя інфармацыйныя каналы.

Дзве пары вядучых будуць працаваць у мабільнай студыі АТН пад адкрытым  небам, прама на пешаходнай вуліцы Савецкай. Чакаем у госці  брэстаўчан, вядомых спартсменаў, артыстаў. Перададзім  усю атмасферу свята і павіншуем горад з 1000-годдзем. Дарэчы, "Галоўны эфір" таксама не застанецца ў баку.