Агенцтва тэленавін падрыхтавала цыкл сюжэтаў "Такая перамога ёсць не ў кожнага народа"

19 апреля 2015

У год 70-годдзя Вялікай Перамогі Агенцтва тэленавін падрыхтавала цэлы шэраг праектаў і рэпартажаў аб героях той вайны. Здавалася б, столькі гадоў мінула. Што тут яшчэ распавядзеш? Хіба засталося яшчэ нешта, чаго мы не ведаем. Засталося. А яшчэ… Памяць сёння - гэта ўрок з мінулага. Урок аб тым, чаго варта мірнае неба над галавой. Мы працягваем знаёміць вас з нашым цыклам сюжэтаў і прысвячэннем. "Такая перамога ёсць не ў кожнага народа".