А.Лукашэнка: Сваёй актыўнай дзейнасцю яны ствараюць вакол сябе атмасферу дабра і міласэрнасці

14 января 2018

Зараз да падзей, якія ўжо сталі добрай традыцыяй на калядныя святы. Ужо два дзясяткі гадоў у пачатку студзеня прынята ўручаць узнагароды за творчасць і духоўнасць. Беларусь багатая на таленты тых, хто кожны дзень робіць свой уклад ў развіццё нацыі.

У Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне". Па выніках 2017 года, сярод яе лаўрэатаў Беларускі саюз жанчын. Таксама калектыў Нацыянальнай бібліятэкі за працу па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

Удастоеная прэміі каманда РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. У цэнтры штодня праводзяць да сотні аперацый - для пацыентаў гэта магчымасць пачаць новае жыццё.

Сярод лаўрэатаў таксама - протаіерэй Віктар Перагудаў за сацыяльную дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і Муфтый Абу-Бекір Шабановіч. У нас мірна ўжываюцца людзі розных канфесій. Менавіта ў культуры, мастацтве, рэлігіі захоўваецца той самы "духоўны код" краіны.

Гаворачы аб галоўных героях цырымоніі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яны робяць свет лепшым і святлейшым. Сваёй актыўнай дзейнасцю ствараюць вакол сябе атмасферу дабра і міласрэрнасці. Спецыяльнай прэміяй прэзідэнта адзначаныя, напрыклад, калектывы Беларускай акадэміі музыкі, "Мінск-канцэрта" і выдавецкага цэнтра "Марка" Белпошты.

Сярод уладальнікаў спецыяльнай прэміі і аўтарскі калектыў Агенцтва тэленавін! Гэта Аляксандр Атрашэўскі, Антаніна Станкевіч і Руслан Туркоў. Праект "Справа жыцця" - гэта 12 серый аб поспеху і дасягненнях, якія павінны заўважыць усе.

Творчая каманда Агенцтва тэленавін змагла распавесці аб самых цікавых распрацоўках навукоўцаў, інжынераў, медыкаў, якія былі намінаваныя на Дзяржпрэмію, проста і зразумела. Кіраваліся адной ідэяй - краіна павінна ведаць сваіх герояў. Наш калега вядомы каментатар Уладзімір Навіцкі таксама заваяваў вяршыню - ён стаў уладальнікам спецыяльнай прэміі "Беларускі спартыўны Алімп".