Падтрымлівайце людзей на месцах - вось галоўны меседж Прэзідэнта кіраўнікам усіх узроўняў, што прагучаў на гэтым тыдні. Прэзідэнт прыняў шэраг кадравых рашэнняў, накіраваных на абнаўленне вертыкалі ўлады. Пасады атрымалі дваццаць новых кіраўнікоў - у мясцовых адміністрацыях, ВНУ, дыпмісіях, урадавых ведамствах.
У Беларусі, як мы ведаем, такія прызначэнні ніколі не насілі тэхнічны характар. Заўсёды Прэзідэнт сустракаецца з кіраўнікамі, заўсёды падрабязна абмяркоўваецца іх будучая праца на новых месцах. Прыярытэты былі расстаўлены і гэтым разам. Ад пасяўной, а на двары вясна, да развіцця фінансавага рынку, павышэння эканамічнай эфектыўнасці, выканання тэхналагічнай дысцыпліны. А яшчэ своечасовасць прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўнях улады, геапалітычнае становішча Беларусі і маючыя адбыцца выбары ў парламент. Гэта ўсё тэмы, якія Кіраўнік дзяржавы закрануў у зносінах з тады яшчэ кандыдатамі на адказныя пасады.
Парламент павінен адыгрываць больш прыкметную ролю ў грамадстве, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Важна, каб людзі бачылі працу тых дэпутатаў, якіх яны абіраюць.