А.Лукашэнка: "Асноўная ідэя Дэкрэта №5 - прымусіць кіраўніка працаваць"

24 мая 2015

На з'ездзе ФПБ Прэзідэнт адрэагаваў на крытыку пятага дэкрэта. Пазіцыя Кіраўніка дзяржавы такая - дэкрэт дашліфуюць да канца года. Гэта прамое даручэнне. Але сутнасць яго - прымусіць дырэктарскі корпус працаваць - будзе нязменным. Жалезная дысцыпліна - для ўсіх: і для калектыву, і для кіраўніка.