А.Лукашэнка: Беларусь не робіць выбар паміж Усходам і Захадам

30 сентября 2018

Што тычыцца нашай пазіцыі, то Беларусь не робіць выбар паміж Усходам і Захадам. Гэта прагучала ў Палацы Незалежнасці на цырымоніі ўручэння даверчых грамат. У нашай краіне адразу 12 новых паслоў. Яны прыбылі з Расіі, Індыі, Венгрыі, Судана, некаторыя дыпламаты будуць прадстаўляць інтарэсы сваёй краіны ў Беларусі па сумяшчальніцтве - гэта паслы Мексікі, Аргенціны, Босніі і Герцагавіны, Іарданіі, Ірака, Партугаліі, а таксама Саудаўскай Аравіі і Панамы.

Беларусь імкнецца развіваць з усімі партнёрамі без выключэння раўнапраўныя палітычныя і ўзаемавыгадныя эканамічныя адносіны, падкрэсліў Прэзідэнт. Нашы падыходы добра вядомыя - гэта свабода і незалежнасць, адзінства і згода, стварэнне і прагрэс. Скіраваныя на дыялог без націску і прымусу, дваістых стандартаў і без умяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў.