А. Лукашэнка: "Беларусь будзе працаваць на аб'яднанне і стабільнасць у Еўропе"

19 марта 2017

І яшчэ адзін вектар - еўрапейскі. Мінск на тыдні наведаў віцэ-прэм'ер - міністр замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі Дзідзье Рэйндэрс.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з госцем з Бруселя гэты візіт назваў знакавым. У Палацы Незалежнасці падрабязна абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва, а таксама кантакты па лініі ЕС. Еўрапейскія партнёры бачаць у Беларусі краіну, якая настроеная на ўзаемадзеянне і ўсяляк спрыяе дыялогу ў рэгіёне.

Бельгія ў ліку еўрапейскіх краін, з якімі ў нас найболей развітыя эканамічныя адносіны. Лічба агульнага гандлю - 370 мільёнаў долараў. Але было і больш за паўмільярда. У цэлым на ЕС прыпадае прыкладна трэць беларускага экспарту.