На тыдні зацверджаная стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да 2030 года. Галоўны пасыл - больш эканамічнай свабоды для бізнесу.
Галоўны эфір
18 кастрычніка на разгляд у парламент унесены праект праграмы дзейнасці ўрада Беларусі да 2020 года. Нагадаем, у пачатку месяца на пасяджэнні прэзідыума Саўміна дакумент вырашылі дапрацаваць.
Пад пільнай увагай Прэзідэнта на гэтым тыдні апынуўся захад краіны. Рабочая паездка ў Гродне прайшла з акцэнтам на эканоміцы і сацыяльнай сферы.
Самая папулярная гульня ў свеце заўсёды была магнітам для рознага роду крымінальных элементаў. Вось на тыдні ў Бельгіі накрылі цэлую злачынную сетку.
На гэтым тыдні V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прадэманстраваў рэальныя пункты росту саюзных эканомік. Тут прагучаў і новы арыентыр для абедзвюх краін: заваяваць яшчэ адну планку, а менавіта 50 мільярдаў долараў тавараабароту.
Вядома, вельмі сімвалічна, што і для служыцеля царквы важна аддаць даніну памяці загінуўшым у Вялікай Айчыннай. Сапраўдная памяць, як і вялікая царкоўная падзея, якая адбылася сёння, аб'ядноўваюць народ.
Сучаснік Беларусі і сведка ўмацавання незалежнасці дзяржавы. Менавіта так гавораць пра храм-помнік у гонар Усіх Святых, які з гэтай нядзелі цалкам адкрыўся для вернікаў.
Беларусь - глабальная фабрыка па вытворчасці кіслароду. Вядома, прыгожая метафара, з якой не паспрачаешся, нават калі разумець выраз у прамым яго сэнсе.
Мінск сёння бачыцца адной з самых эфектыўных пляцовак для гутаркі аб бяспецы. Прычым, пляцоўкай, якая дае рэальны вынік. Нават калі абмяркоўваюцца пагрозы віртуальныя.
На гэтым тыдні тэма кантролю раскрылася ў нашым інфармацыйным полі і яшчэ з аднаго ракурсу. У Беларусі затрыманы замежнік, які адшукваецца па лініі Інтэрпала за дачыненне да тэрарыстычных дзеянняў, у тым ліку за забойства.
Беларускі фермер таксама адкрывае новыя гарызонты! Многія не здагадваюцца, як вырасціць ураджай без мінеральных угнаенняў або дадатковай апрацоўкі.
А вось адным з самых яркіх прыкладаў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва дзвюх краін можа стаць Іркуцкая вобласць. Пакуль тавараабарот з гэтым расійскім рэгіёнам не cамы вялікі - амаль 80 млн долараў, але ўжо трэці год у яго добрая дынаміка.
Поспехі Форуму рэгіёнаў часта ацэньваюць па колькасці падпісаных кантрактаў. Выніковасць сустрэч у Магілёве, і як яны рэалізуюцца на практыцы, яшчэ раз ацэняць праз год - ужо на наступнай глабальнай гандлёвай платформе.
З пачатку года нашу краіну ўжо наведалі больш за 70 дэлегацый з розных гарадоў суседняй краіны. 8 000 прадпрыемстваў дзвюх краін звязаныя вытворчай кааперацыяй.
V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, безумоўна, цэнтральная тэма гэтага тыдня і падзея года для Саюзнай дзяржавы! Да гэтага маштабнага саміта абедзве краіны дбайна рыхтаваліся, і не толькі з арганізацыйнага пункта погляду (а ўсе госці адзначалі, як сардэчна прымаў Магілёў), але і ў плане рэалізацыі дамоўленасцяў пасля вераснёвых перамоў прэзідэнтаў у Сочы.
Храм-помнік у гонар Усіх святых узводзіўся на мяжы тысячагоддзяў. Мінулі цэлыя дваццаць гадоў ад закладкі першага каменя да ўзняцця купалаў.
І напрыканцы ўспомнім: 2018-ы ў нашай краіне праходзіць пад знакам Года малой радзімы. Гэтая тэма блізкая і зразумелая кожнаму беларусу.
257 дзён застаецца да адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў. Падрыхтоўка ў разгары, арэны, на якіх адбудуцца спаборніцтвы, зараз прымаюць тэставыя турніры.
У канцы тыдня прыемная навіна для беларускага спорту прыйшла да нас з Батумі. 45-ая Сусветная шахматная алімпіяда 2022 года пройдзе ў Мінску.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выступіў у агульнай дыскусіі 73-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. У ліку ключавых задач сучаснага свету кіраўнік знешнепалітычнага ведамства назваў развіццё глабалізацыі, якое ўлічвала б інтарэсы ўсіх.
Ужо праз некалькі дзён у нас у краіне пройдзе адна з найважнейшых эканамічных падзей для Беларусі і Расіі. V Форум рэгіёнаў дзвюх краін! Сёлета яго прымае Магілёў, і на некалькі дзён туды з'едуцца бізнесмены, кіраўнікі прадпрыемстваў, навукоўцы і грамадскія дзеячы з розных куткоў Беларусі і Расіі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што Прэзідэнт Расіі, з'яўляючыся агульнанацыянальным лідарам братэрскага расійскага народа, уносіць вялізны ўклад ва ўмацаванне магутнасці і дабрабыту Расіі‚ пераадоленне ёю шматлікіх выклікаў і пагроз сучаснасці.
Навядзенне парадку на зямлі, пустуючыя і трухлявыя дамы, паўразбураныя будынкі заводаў і гаражных кааператываў стануць тэмамі чарговай серыі спецыяльнага праекта АТН "На кантролі Прэзідэнта".
Яшчэ адна лічба. Маштабная, але, на жаль, не радасная. У самым вялікім, Вілейскім, раёне - больш як 300 гектараў урадлівых земляў пустуюць і не апрацоўваюцца.













