Мы пачынаем "Галоўны эфір" у гэтай урачыстай зале Палаца Незалежнасці. Яго самыя частыя госці - паслы замежных дзяржаў, якія тут уручаюць Прэзідэнту даверчыя граматы.
Галоўны эфір
Дзясятае месца ў мужчынскай эстафеце - гэта лепшы вынік, які паказалі нашы біятланісты на чэмпіянаце свету ў шведскім Эстэрсундзе.
Мінск працягвае рыхтавацца да галоўнай спартыўнай падзеі гэтага года - II Еўрапейскіх гульняў. У студэнцкай вёсцы, якая ў чэрвені стане спартыўным кластарам, ужо ідзе рамонт інтэрнатаў.
Уладальніцу хрустальнага еўравізійнага сэрца мы рады вітаць у студыі "Галоўнага эфіру". У нашай праграме ЗЕНА выканае свой хіт на біс (відэа).
Украіна з прэтэндэнтам на "Еўрабачанне" вызначалася доўга, са скандалам, і вырашылі: не паедзе ніхто. Зрэшты, мяркуючы па ўсім, "караоке на Майдане" ўсё ж адбудзецца.
Ужо прагучаў апошні снежны акорд. Як па нотах 1 сакавіка настала вясна. Такая пунктуальнасць нават здзіўляе. Апошнімі гадамі ў Беларусі прывыклі святкаваць яе сустрэчу ў арктычных дэкарацыях ды і без самой вясны.
На тыдні стала вядома, хто праспявае пад беларускім флагам на "Еўрабачанні-2019". У сценах Белтэлерадыёкампаніі адбыўся фінал нацыянальнага адбору на міжнародны песенны конкурс.
Як абараніць саміх прадстаўнікоў сацыяльнай сферы? Зусім нечакана ў апошні час і такое пытанне набыло актуальнасць. 11 медыцынскіх работнікаў толькі за год падвергнуліся нападзенням з боку пацыентаў і іх сваякоў.
Справы з будаўніцтвам IT-сферы ў нашай краіне працягваюць ісці ўгару. Гэтая галіна б'е рэкорд за рэкордам. Экспарт нашага Парка высокіх тэхналогій за мінулы год вырас да паўтара мільярда долараў.
Прапісана і павышэнне эфектыўнасці бударганізацый за кошт павелічэння аб'ёмаў будаўніцтва і якасці паслуг, не зацягвання тэрмінаў здачы дамоў і забеспячэння жылой забудовы неабходнай інфраструктурай.
Працягваем выпуск найважнейшымі навінамі адразу ў трох буйных сферах. Прэзідэнт на тыдні падпісаў дырэктывы, якія закранулі сельскую гаспадарку, будаўніцтва і ЖКГ.
Зімова-навагоднія і вясновыя святы заўсёды залаты час для людзей невялікай, але сваёй справы, для тых, хто сваімі ўласнымі рукамі вырабляе тое, што ў такія святочныя дні сыходзіць з прылаўкаў як гарачыя піражкі.
"Вялікая размова" закранула не толькі глабальныя палітычныя тэмы, але і многія цікавыя прыватныя пытанні. Напрыклад, звязаныя з лёсам нашай культуры і мастацтва.
Менавіта на тэме ўзаемаадносін Беларусі і Расіі можна сказаць "ад душы" патапталіся і журналісты. Некаторыя, дарэчы, прымудрыліся і затаптаць сваю рэпутацыю.
"Вялікая размова з Прэзідэнтам" адбылася яшчэ на мінулым тыдні, але шырокі рэзананс, які яна выклікала ў СМІ і грамадстве, дагэтуль вялізны.
Пытанне дэмаграфіі і стварэнне паўнавартаснай сям'і ў беларускіх жанчын усё ж на першым месцы. І толькі потым у шкале прыярытэтаў - кар'ера і самарэалізацыя па-за домам.
На жаль, не кожная сям'я ў нашай краіне можа завесці дзіця без дапамогі дактароў. 14 % сямейных пар у Беларусі бясплодныя.
Пачатак сакавіка - выдатны час, калі, па-першае, вясна прыйшла, па-другое, адзначаем жаночае свята, калі неяк па-асабліваму мы захапляемся прыгажосцю, пяшчотай і дасягненнямі беларускай жанчыны і ў той жа час не можам уявіць гэты вобраз без моцнага і надзейнага мужчыны побач.
Нарэшце настала сапраўдная вясна. Сонца прыгрэла, капеж зазвінеў, птушкі заспявалі, але ёсць і яшчэ адна вельмі дакладная прыкмета: той самы непаўторны пах толькі што спечаных бліноў.
Справядлівым пытаннем задаецца і яшчэ адзін наш праект. Ужо ў наступным годзе беларусы пачнуць атрымліваць замест традыцыйных пашпартоў біяметрычныя.
Увесь тыдзень навінавыя агенцтвы і тэлеканалы спрачаліся: "Так што ж здарылася ва Украіне з адборам на Еўрабачанне?". Здавалася б, усё проста: спявачка Maruv прайшла ўсе этапы, і ў фінале гледачы выбралі менавіта яе з вялікім адрывам.
Абараніць правы і аднавіць справядлівасць! Часта людзі застаюцца сам-насам са сваёй праблемай і не спрабуюць выправіць сітуацыю на сваю карысць.
На гэтай "Вялікай размове" Аляксандр Лукашэнка, магчыма, засмуціў аматараў тэорый змовы і проста тых, хто шукае ў кожнай падзеі падставу пасварыцца з Расіяй.
Самы час падзяліцца "салодкай" навіной, дарэчы, таксама можна сказаць аб прэзідэнцкім кантролі. Якасць новай лініі шакаладу "Прэзідэнт.













