Гэты тыдзень у Мінску завяршыўся літаральна з грузінскім каларытам. Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Грузіі.
Галоўны эфір
Завяршаецца не толькі ўборачная, але і лета, як гэта ні смутна. А разам з ім - сезон водпускаў і канікул. З курортаў і вёсак у гарады вяртаюцца людзі, а разам з імі і аўтамабілі.
У Мінску прайшоў конкурс на самае хуткае закручванне нявесты ў дыван. Або, напрыклад, спаборніцтва на самы доўгі тост? Вядома, самыя лепшыя "спічы" атрымаліся ў грузін.
Дарэчы, адна з тэм праекта "Размова ў Прэзідэнта" з Сяргеем Румасам - падтрымка дзяржпрадпрыемстваў. Каму сапраўды трэба яе забяспечваць, а хто можа ісці на вольны хлеб.
Некалькі прынцыповых пытанняў у гэту пятніцу Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў ужо з Прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам. Эканамічная сітуацыя, зарплаты, пытанні інтэграцыйных аб'яднанняў і развіццё супрацоўніцтва з шэрагам краін.
Памятаеце ў Жаглова ў выкананні Уладзіміра Высоцкага: "Злодзей павінен сядзець у турме". Але ў тым жа фільме Уладзімір Шарапаў дабіваецца рэабілітацыі невінаватага, прызнае памылкі следства і аднаўляе справядлівасць.
Што аб'ядноўвае правасуддзе, правапарадак, праваахоўнікаў і правільна сфарміраваную вертыкаль улады? Усё гэта базавыя інстытуты сучаснай прававой дзяржавы.
Новы, без залішняга пафасу гістарычны этап у развіцці паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці і дыктат тэхналогій у вобласці Мінскай і па ўсёй рэспубліцы ў сельскай гаспадарцы.
У гэтыя выхадныя ў Браславе святкуюць 10-годдзе каранацыі іконы Божай Маці "Уладычыца азёр". Гэты абрад у каталіцкай царкве з'яўляецца прызнаннем цудатворнасці святыні.
Барысаўскі БАТЭ ужо за крок ад элітнага групавога раўнда Лігі Еўропы, аднак жэрабя ў раўндзе плэй-оф кваліфікацыі звяло жоўта-сініх з моцнай “Астаной”.
Спартыўнае супрацьстаянне сучаснасці з прыстаўкай "супер"! Ды яшчэ і на авале сталічнага стадыёна "Дынама"! Праз 46 гадоў Мінск зноў стане месцам бітвы дзвюх наймацнейшых зборных планеты па лёгкай атлетыцы! У 73-ім у нас за тытул наймацнейшага змагаліся амерыканцы супраць каманды СССР, гэтым разам супрацьстаяць адно аднаму будуць зборныя ЗША і Еўропы.
Аб прынцыпах справядлівасці і чалавечнасці, без якіх любое грамадства можа разбурыцца раптоўна, нібы мост, апоры якога раз'ядае ржа.
У апублікаваным штогадовым спісе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя самых глабальных пагроз чалавецтву першую дзясятку ўзначаліў папулярны сёння антыпрышчэпачны рух.
Праблемы асартыменту і цэнаў на лекі вырашаюць разам Мінаховы здароўя і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Болевыя пункты беларускай аховы здароўя. Як вырашыць праблемныя моманты гэтай сферы і як будзе развівацца айчынная медыцына? Свой погляд і падыходы Прэзідэнту на тыдні прапанаваў профільны міністр.
Беларусь нарошчвае калійныя магутнасці. Паводле звестак Міжнароднай асацыяцыі вытворцаў угнаенняў, ААТ "Беларуськалій" па выніках мінулага года заняло другое месца ў свеце па аб'ёме вытворчасці.
Прыезд у Мінск знакамітага італьянскага "Тарына" на матч у адказ кваліфікацыі Лігі Еўропы супраць салігорскага "Шахцёра" падштурхнуў нашага аглядальніка Андрэя Казлова ўспомніць, якім быў так званы кальчо на стыку стагоддзяў, калі там выступалі беларусы, і ў чым праяўляецца дух італьянскага футбола.
Аб тых, хто ўклаўся не толькі рублём, але і працай, падтрымаў і развівае сваю малую радзіму. Аб тых, хто на справе даказвае - дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся.
Наступны рэпартаж пра тое, што такое забаронены плод і як ён можа ў прамым сэнсе забіць чалавека. Адны прадаюць смерць, іншыя гінуць ад "тавару": сёння праблема наркотыкаў як ніколі востра стаіць перад чалавецтвам.
Цэны на прадукты харчавання, якія купляем штодня: малако, тварог, крупы, хлеб, гародніна і мяса, - зараз пад асаблівай увагай.
Цэнтрвыбаркам краіны зацвердзіў каляндарны план электаральнай гонкі. У ім сярод іншага прапісаныя даты пачатку рэгістрацыі ініцыятыўных груп і кандыдатаў на дэпутацкі мандат.
У Гомелі ўжо выпрабавалі выдатны новы спартыўны аб'ект. Адсутнасць снегу тут не перашкода, бо гаворка ідзе пра летні біятлон.
Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва з кожным годам пашыраецца. Яшчэ адна паказальная навіна тыдня: стала вядома, што будаўніцтва басейна міжнароднага стандарту і нацыянальнага футбольнага стадыёна магчыма пачаць ужо ў першай палове наступнага года.
Працягваючы тэму развіцця рэгіёнаў. Трохвугольнік Орша - Барань - Балбасава на асаблівым кантролі Прэзідэнта, урада і ўсёй мясцовай вертыкалі.













