9 Мая па ўсёй краіне пройдуць святочныя мерапрыемствы

8 мая 2016

МІНСК

У чаканні свята, зразумела, уся краіна. У кожным абласным цэнтры запланаваная свая, арыгінальная, праграма. 9 Мая галоўныя ўрачыстасці ў Мінску пачнуцца з ускладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі. Усяго ж свята ахопіць дзясяткі пляцовак па ўсім горадзе! Увечары ля Вечнага агню можна будзе паслухаць песні ваенных гадоў у выкананні Прэзідэнцкага аркестра і зорак эстрады. Яркім заключным акордам стане святочны салют. У 22 гадзіны неба над Мінскам азорыць феерверк.

БРЭСТ

У Брэсце па традыцыі асноўныя мерапрыемствы пачнуцца са святочнага шэсця да легендарнай цытадэлі. У калоне з ветэранамі пройдзе і "Бессмяротны полк". Сваякі пранясуць партрэты тых, хто ваяваў і абараняў радзіму ў гады Вялікай Айчыннай.

ГРОДНА

Сотні метраў траншэй, акопы і агнявыя пункты. Да 9 Мая ў Гродне прымеркавалі адкрыццё копіі абарончай лініі, якую яшчэ ў 1939-м пачаў будаваць генерал Дзмітрый Карбышаў. Праектыроўшчыкі пастараліся выканаць усе дэталі таго часу. Размясцілі тут баявыя машыны пяхоты і іншую ваенную тэхніку.

МАГІЛЁЎ

Урачысты мітынг і ўскладанне кветак пройдзе на Буйніцкім полі. Менавіта тут у 1941-м 23 дні чырвонаармейцы стрымлівалі націск ворага, які ішоў на Маскву.

ГОМЕЛЬ

У Гомелі на новай набярэжнай Сожа пройдзе рэканструкцыя апошніх ваенных дзён мая 1945-га. Амаль сотня чалавек і дваццаць адзінак ваеннай тэхнікі адновяць бой на подступах да Берліна.

ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Да свята Перамогі адкрыецца абноўлены мемарыяльны комплекс "Прарыў" у Віцебскай вобласці. Гэта месца захоўвае памяць аб подзвігу партызан падчас блакады мая 1944-га. Іх было 17 тысяч супраць 60-тысячнай групоўкі праціўніка. Узятыя ў цеснае кольца, партызаны прарвалі акружэнне і вывелі 15 тысяч мірных жыхароў.