5 верасня ў Цэнтрвыбаркам Беларусі паступілі дакументы прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта

6 сентября 2015

Усё менш часу застаецца да галоўнай палітычнай падзеі года. 11 кастрычніка ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Мы працягваем сачыць за ўсімі этапамі і навінамі кампаніі. І прама зараз аб некаторых з іх падрабязна. Такім чынам, выбары-2015.

Напярэдадні, у суботу - 5 верасня, у Цэнтрвыбаркам Беларусі паступілі дакументы прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта. Фактычна да этапу рэгістрацыі падышлі чатыры патэнцыйныя кандыдаты. Гэта стала вядома пасля апублікавання вынікаў праверкі падпісных лістоў.

Так, у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі сабрана больш за мільён 700 дакладных подпісаў,  больш як 7 з паловай тысяч праверку не прайшлі. У Мікалая Улаховіча - амаль 150 тысяч. Недакладнымі апынуліся амаль 10 тысяч. У Сяргея Гайдукевіча праверку прайшлі амаль 140 тысяч падпісных лістоў. Недаладныя - каля 2 тысяч. І Таццяне Караткевіч атрымалася сабраць больш за 100 тысяч подпісаў. Недакладныя - 2 тысячы.

Больш за ўсё парушэнняў пры зборы подпісаў апынулася ў Віктара Цярэшчанкі. Са 130 тысяч пацверджаная пэўнасць толькі 6,5  тысячы. Гэта значыць, фактычна больш за 120 тысяч подпісаў апынуліся несапраўднымі. Адразу пасля абвяшчэння вынікаў Віктар Цярэшчанка нечакана трапляе ў рэанімацыю. Алергічны шок на прадукт. І, як заяўляе прадстаўнік яго ініцыятыўнай групы, магчымае атручванне мае заходні след. У інтэрв'ю нашаму тэлеканалу кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына растлумачыла сітуацыю з кандыдатам і супакоіла: ніякай "тэорыі змовы" тут няма.