4G і іншыя заваяваныя межы

31 января 2016

Дарэчы, калі б у Антарктыдзе была сувязь 4G, якая ўжо месяц працуе ў Беларусі, то гэтае відэа ад палярнікаў мы атрымалі б за адну дзясятую долю секунды. Расказвае Дзмітрый Цітоў.

Тэхналогіі, якія лунаюць у паветры, даступныя нам у любы час. Вось, да прыкладу, сетка 4G. Гэта якасныя відэаканферэнцыі, якія можна праводзіць нават у аўтамабілі пры наяўнасці вэб-камеры ў тэлефоне. Дарэчы, ва Украіне зусім нядаўна ўкаранілі толькі 3G. Нядаўна Беларусь адключыла апошнія аналагавыя тэлевізійныя перадатчыкі. Якасная карцінка ўжо ў кожным доме. А вось у Расіі праграма па ўкараненні лічбы падоўжаная да 2018 года.

І ўспамінаючы словы вядучых пра шклянку вады на старасці гадоў. Амаль любы тавар ужо прадаецца ў Інтэрнэце, у некаторых краінах кур'еры замененыя на вось такіх дронаў, якія, дарэчы, здольныя даставіць тавар вагай больш за 5 кілаграмаў. І да такіх тэхналогій мы таксама імкнемся.

Інфармацыйнае грамадства імкліва змяняецца. Тэхналогіі, якія здаваліся раней немагчымымі, сёння трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. І калі ўчора хуткасць змен была высокая, то сёння яна проста фантастычная.

У свеце актыўна асвойваюць новыя тэхналогіі: LiFi, 3D-прынтынг; уваходзяць ва ўжытак новыя паняцці "інтэрнэт-рэчы", "вялікія даныя"; тэхналогіі змяняюць звыклае асяроддзе, пераўтвараюць традыцыйную эканоміку і робяць наша жыццё камфортнейшым: разумныя дамы, інтэрнэт-гандаль, анлайн-банкінг, біткойн і іншае.

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны ў 2015 годзе падводзіліся на калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. У ёй прымалі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, памочнік Прэзідэнта Усевалад Янчэўскі, кіраўніцтва Нацыянальнага банка, міністэрстваў і ведамстваў.

Асноўнымі тэмамі калегіі сталі інфарматызацыя і сучасныя тэхналогіі. Як адзначыў памочнік Прэзідэнта Усевалад Янчэўскі, за апошні час Беларусі атрымалася апярэдзіць усе дзяржавы СНД і шматлікія краіны Усходняй Еўропы ў развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Пра гэта ясна гавораць звесткі Міжнароднага саюза электрасувязі.

За апошні час Беларусь паднялася на 14 пунктаў у глабальным рэйтынгу развіцця ІКТ, апярэдзіўшы ўсе краіны СНД. Вынікі 2015 года такія: Беларусь - 36 месца са 167 краін свету. Мы ўпэўнена апярэдзілі Расію (45-е), Казахстан (58-е), Украіну (79). Ззаду Беларусі Літва (40), Латвія (37), Італія (38) і Польшча (44). Ушчыльную наблізіліся да аднаго з сусветных лідараў хай-тэка - Ізраіля (35).

36-е месца ў свеце - заканамерны вынік актыўнага ўкаранення ІКТ за апошнія некалькі гадоў. І гэта толькі пачатак.

Памочнік Прэзідэнта адзначае, што ў Беларусі ёсць усе шанцы стаць лідарам у сферы ІКТ ва Усходняй Еўропе. Ужо выпрабоўваецца праект электроннай мытні, не за гарамі і ўкараненне прынцыпу "аднаго прыпынку"; актыўна развіваецца нацыянальны інтэрнэт-кантэнт. RFID-тэхналогіі ўжо функцыянуюць. Разумныя біркі абараняюць рынак ад пранікнення кантрафактных футравых вырабаў. Мы першыя, хто прапанаваў выкарыстаць чып на карысць ЕАЭС. Бескантактавыя тэхналогіі ўкараняюцца ў пластыкавыя карткі, студэнцкія і праязныя білеты і нават у пашпарты.

Сучасныя тэхналогіі пранікаюць ва ўсе без выключэння сферы дзейнасці чалавека. Медыцынскую картку ў наступным годзе заменяць на электронную. Звесткі пра пацыента ў доктара на экране нават смартфона ўсяго за некалькі клікаў. Ужо дзейнічае электронны рэцэпт - не дзярэцца, не камячыцца і хутка выдаецца. Электроннае навучанне ўжо ёсць у некаторых школах.

На думку экспертаў, на замену WiFi прыйдзе так званы Інтэрнэт з нябёсаў. Тэхналагічныя гіганты ўжо спаборнічаюць у праектах, якія павінны падлучыць да Сеткі ўсё чалавецтва. Ключавая роля тут адводзіцца ўсё тым жа беспілотнікам, якія абсталююць лазернымі промнямі для раздачы трафіку наземным карыстальнікам. Гэта дазволіць істотна павялічыць хуткасць абмену данымі на вялікіх адлегласцях.