23 лютага ў Беларусі ўшаноўваюць тых, хто заўсёды на варце

24 февраля 2019

Удвая прыемныя эмоцыі яшчэ і ад таго, што ўзнагароды спартыўныя ўручаліся ў Дзень сапраўдных мужчын - абаронцаў Айчыны. 23 лютага ў Беларусі ўшаноўваюць тых, хто заўсёды на варце: на мяжы, палігоне, у вадзе і паветры абараняе мірнае неба.

Традыцыйна ў гэты дзень - віншаванні ў адрас усіх мужчын. Бо свой фронт і сёння ёсць у кожнага: быць апорай у сям'і, браць на сябе адказнасць, а ў тваім, Сяргей, выпадку, яшчэ і абараняць інфармацыйнае поле краіны. Гэта, вядома, праўда. Але і для нас, і для вас Дзень абаронцаў Айчыны - яшчэ і нагода праявіць павагу да ветэранаў, якія і зараз сваім стаўленнем да жыцця падаюць прыклад падрастаючаму пакаленню. І галоўнае – нагода для гонару за нашы Узброеныя Сілы.