Кінабрэнд Беларусі ўжо 22-і раз стартаваў. Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад". Свята сінема сабраў на афішы форуму больш за 180 кінастужак і запрасіў удзельнікаў з 60 краін. Прадстаўлена Еўропа, СНД, Куба і Філіпіны, ЗША і Японія. 4 конкурсы, пазаконкурсныя паказы і навінка года - так званая індустрыяльная панэль: серыя майстар-класаў, якія правядуць вядомыя рэжысёры, сцэнарысты і прадзюсары.
Асноўнымі пляцоўкамі форуму сталі пяць сталічных кінатэатраў. Стартаваў жа фестывальны тыдзень у кінатэатры "Масква" традыцыйным шоу, сімвалічным разбіваннем талеркі аб штатыў кінакамеры і ўручэннем Спецыяльнага прыза Прэзідэнта. Сёлета "за захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" адзначаны расійскі рэжысёр Вадзім Абдрашытаў.
22-і "Лістапад" - прысвячэнне 120-годдзю сусветнага кінематографа, які, як вядома, зарадзіўся ў Францыі. І ў аснове слогана цяперашняга фестывалю - "Задавальненне для вачэй" - фраза з кнігі знакамітага французскага кінарэжысёра Франсуа Труфо. Такі французскі акцэнт фестывалю падтрымала і стужка адкрыцця - сусветная прэм'ера, якой яшчэ ў маі апладзіравалі Каны, драма "Даліна кахання" з Жэрарам Дэпардзье і Ізабель Юпер.