22 чэрвеня ў Беларусі Дзень памяці і скрухі

21 июня 2015

Тут, у Брэсцкай крэпасці, снарады пачалі рвацца роўна ў 4:15. Але гэта было заўтра, 22 чэрвеня. Адсюль пачаўся наш доўгі шлях да Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І тут жа бярэ пачатак дарога ў мужнасць абаронцаў нашай зямлі. "Паміраю, але не здаюся". Хіба можна тут нешта дадаць? Гэтыя словы, надрапаныя невядомым байцом, ужо даўно выпаленыя і ў нашым генетычным кодзе.

22 чэрвеня ў Беларусі Дзень памяці і скрухі. Успамінаць загінуўшых будуць і тут, у Брэсцкай крэпасці, і ў сталіцы і ва ўсёй краіне.