20 снежня КДБ Беларусі адзначыць 100-гадовы юбілей

17 декабря 2017

Супрацоўнікаў і ветэранаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі перад іх прафесійным святам павіншаваў Кіраўнік дзяржавы. У Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход. Сярод гасцей - члены дэлегацый больш як з 20 краін. Паколькі ў сучасным свеце прадухіліць глабальныя пагрозы магчыма толькі разам, Камітэт дзяржбяспекі развівае супрацоўніцтва са спецслужбамі дзясяткаў дзяржаў.

У тым ліку і з дапамогай нашых спецыялістаў атрымалася прадухіліць шэраг спробаў учынення тэрактаў у Расіі і некаторых еўрапейскіх краінах. На гістарычных каштоўнасцях, прафесіяналізме, зладжанасці працы дзяржавы і спецслужбаў зрабіў акцэнт Кіраўнік дзяржавы.

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі развіваецца як эфектыўная і самадастатковая спецслужба суверэннай краіны - на гэтым таксама акцэнтаваў увагу Прэзідэнт. Дзякуючы і спецыялістам КДБ Беларусь здабыла сапраўдную незалежнасць і зараз здольная самастойна вырашаць свой лёс і весці шматвектарную знешнюю палітыку.