2016 год у Беларусі пройдзе пад знакам культуры

3 января 2016

Сёння мы шмат увагі надаём эканамічным аспектам новага года, але як не ўспомніць, што сам 2016 у Беларусі пройдзе пад знакам культуры. Адпаведны ўказ падпісаны Кіраўніком дзяржавы. Найбліжэйшыя 12 месяцаў вызначальныя не толькі для сферы мастацтва. Культура закранае ўсе галіны дзейнасці краіны - ад культуры ўпарадкавання населеных пунктаў да культуры земляробства і вытворчасці. Але акцэнт, без сумнення, будзе пастаўлены на творчую эліту Беларусі - людзей, па ініцыятыве якіх 2016 і стаў Годам культуры. Яны становяцца неафіцыйнымі дыпламатамі, якія прасоўваюць і папулярызуюць нашу духоўную спадчыну і традыцыі за межамі краіны. Дарэчы, Год культуры - гэта год знакавых для Беларусі юбілеяў - Мулявін, Роўда, Багдановіч, Шамякін і Крапіва. Летам у Віцебску 25 раз пройдзе "Славянскі базар". А таксама год стане базісным для заканадаўчай базы ў сферы культуры - плануецца зацвердзіць галіновую дзяржаўную праграму і завяршыць працу над першым у гісторыі Беларусі Кодэксам аб культуры.