1 лістапада ў эфіры "Беларусь 1" аўтарскі праект Ганны Эйсмант "Жанчыны і спорт"

28 октября 2018

Да гучных прэм'ер Белтэлерадыёкампаніі ў новым сезоне хутка дадасца яшчэ адна. 1 лістапада ў эфіры "Беларусь 1" стартуе праграма "Жанчыны і спорт". Гэта ўжо другі сезон тэлепраекта - першы выйшаў у эфіры "Беларусь 5" у 2016 годзе напярэдадні Алімпіяды ў Рыа! Дарэчы, у тым жа годзе праграма "Жанчыны і спорт" была адзначаная высокай узнагародай - аўтар і вядучая праекта, сцэнарыст Ганна Эйсмант была ўзнагароджаная дыпломам Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Усе падрабязнасці 2-га сезона мы пачуем з першых вуснаў: сёння ў нас у студыі Ганна Эйсмант і гераіня першай праграмы - тэнісістка Аляксандра Сасновіч (відэа).