1 лютага пасля "Панарамы" фільм "Непераможны. Віталь Шчэрба"

28 января 2018

Гісторыя Віталя Шчэрбы чарговы раз даказвае, што проста так званне вялікага спартсмена не даецца, і каб чагосьці дасягнуць, трэба прайсці мноства выпрабаванняў. Летась Шчэрба адсвяткаваў 25-годдзе свайго легендарнага выступлення на Алімпійскіх гульнях у Барселоне, калі здолеў заваяваць 6 залатых медалёў! Але такі юбілей азмрочыў скандал - украінская гімнастка Таццяна Гуцу праз 27 гадоў абвінаваціла спартсмена ў згвалтаванні. І гэта ўсё на фоне руху metoo, які разгарэўся ў ЗША, калі вядомыя актрысы Галівуда адна за адной сталі абвінавчваць прадзюсара Харві Вайнштэйна ў сексуальных дамаганнях.

Прычым гэтая хваля стала больш падобнай на даніну модзе. Што да Шчэрбы, то дагэтуль вядомы гімнаст не даваў ніякіх каментарыяў наконт абвінавачанняў у яго бок, але для тэлеканала "Беларусь 1" Віталь Венядзіктавіч зрабіў выключэнне. Такім чынам, 1 лютага адразу пасля "Панарамы" фільм "Непераможны. Віталь Шчэрба".