Ужо заўтра Мінск наведае Прэзідэнт Азербайджана, а на тыдні дэталі маючага адбыцца візіту Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з паслом гэтай рэспублікі. У краін няма закрытых тэм. На высокім узроўні і пытанні гандлю, і гуманітарнае супрацоўніцтва. Прэзідэнты падтрымліваюць адзін аднаго і на сусветнай арэне.
Закрануў Аляксандр Лукашэнка і тэму саміту АДКБ, што прайшоў на мінулым тыдні ў Астане. Кіраўнік дзяржавы не ўтойваў здзіўлення, чаму тэма змены генеральнага сакратара выклікала такое бурнае абмеркаванне, бо асноўным на саміце ўсё ж было пытанне знешнепалітычнай сітуацыі вакол краін АДКБ. А рашэнне аб новым кіраўніку арганізацыі прымуць на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 6 снежня.
Абмеркавалі і эканамічныя пытанні. Беларусі і Азербайджану ўдалося пераадолець спад ва ўзаемным гандлі. Так, сёлета за дзевяць месяцаў тавараабарот павялічыўся ў тры разы і перавысіў 330 мільёнаў долараў.
Аляксандр Лукашэнка бачыць добрыя перспектывы і для развіцця гандлю з Турцыяй. Гэта Прэзідэнт заявіў на сустрэчы са старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу гэтай краіны. У цэнтры ўвагі былі перш за ўсё эканамічныя пытанні. Цікавасць у самых розных сферах - ад лагістыкі да турызму.
Яшчэ адзін прыклад таго, як добрым адносінам не перашкода адлегласць. Парламенцкая дэлегацыя Егіпта на тыдні наведала Беларусь. За пяць дзён дэлегацыя наведала многія прадпрыемствы краіны, вынікам чаго сталі канкрэтныя дамоўленасці аб супрацоўніцтве. Дарэчы, на першую палову будучага года запланаваны візіт Прэзідэнта Егіпта ў Беларусь.













