Мала хто ведае, што на гэтым тыдні 14 лютага святкавалі не толькі закаханыя, але і карыстальнікі аднаго з самых папулярных сэрвісаў у свеце - YouTube. 12 гадоў таму тры былыя супрацоўнікі найбуйнейшай плацежнай сістэмы PayPal адкрылі свой бізнес - сэрвіс па загрузцы відэа. Дарэчы, YouTube - гэта такое жаргоннае слова на англійскай мове, якое азначае тэлевізар. Зараз на сваіх экранах вы бачыце першы 18-секундны ролік, што быў загружаны ў красавіку 2005 года на відэахостынг. Гэта аматарская здымка ў заапарку Сан-Дыега. У 2011 годзе жарту дзеля было выкладзена самае доўгае відэа - амаль 600 гадзін кантэнту. У 2012 колькасць праглядаў аднаго відэакліпа ўпершыню перавысіла 1 мільярд праглядаў. Паводле статыстыкі, за хвіліну на YouTube загружаецца парадку дзвюх гадзін відэа. А за адзін дзень агульнай працягласцю 10 гадоў. Проста неверагодна! Сэрвіс на гэты момант належыць карпарацыі Google . А мільёны тэрабайт даных захоўваюцца ў спецыяльных дата-цэнтрах, якія нясуць кругласутачную службу і размяшчаюцца, пачынаючы ад амерыканскіх штатаў Аёва і Арэгон, сканчаючы Фінляндыяй і Бельгіяй.
14 лютага быў створаны адзін з самых папулярных сэрвісаў у свеце - YouTube
19 февраля 2017













