11 чэрвеня на "Беларусь 1" стартуе новы праект "Незабыты подзвіг"

9 июня 2019

Цана Перамогі, ці то спорт, жыццёвая мэта або  вайна,  бывае надта высокай. Менавіта такую высокую цану заплацілі за беларускае мірнае неба, магчымасць для нас з вамі займацца любімай справай  нашы героі-пераможцы.

Агенцтва тэленавін напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі акунулася ў гісторыю і  ў цэлым шэрагу дакументальных праектаў рэканструявала ўжо нямала франтавых старонак з жыцця рэальных людзей, чые імёны носяць вуліцы, школы, і чые дзённікі, медалі, лісты і фатаграфіі беларусы перадаюць праз пакаленні.

У аўторак на "Беларусь 1" стартуе новы праект "Незабыты подзвіг". Ад некаторых сцэн, шчыра кажучы, бягуць па целе дрыжыкі.  Бо ў кадры  дзеці вайны. Іх ведалі піянеры ўсёй вялікай савецкай краіны. Іх ставілі ў прыклад. А  апошнім часам задаліся пытаннем: а  ці не выдумка гэта савецкіх ідэолагаў? 

Аўтары фільма правялі ўласнае расследаванне, вывучылі дакументы і сведчанні відавочцаў.