Залаты запас Беларусі прырос на адну тону

14 января 2020
Зараз у сховішчах Нацбанка больш за 42 тоны каштоўнага металу. Як паведаміў раней рэгулятар, у лічбавым выражэнні золатавалютныя рэзервы нашай краіны выраслі амаль на траціну за мінулы год. Так, на 1 студзеня яны склалі, паводле папярэдніх звестак, 9,4 мільярда долараў. Планавалася першапачаткова, што гэтая лічба будзе не меней за 7,1 мільярда. 

Аляксандр Сабодзін, фінансавы аналітык: "За апошнія гады насельніцтва выступала чыстым прадаўцом валюты, у тым ліку і суб'екты рынку, і юрыдычныя асобы таксама выступалі чыстымі прадаўцамі валюты. Некалькі гадоў запар мы знаходзімся ў прафіцыце. І адпаведна, Нацбанк вышукаў магчымасць, каб паднімаць узровень золатавалютнага рэзерву. Сёлета, у 2020, бюджэт звярстаны з дэфіцытам. Гэта значыць, менавіта назапашаны лішак спатрэбіцца зараз".

Паказчык золатавалютных рэзерваў значна ўплывае на знешнія абавязацельствы нашай краіны. Іншымі словамі, сэканомленыя сродкі пойдуць і на пагашэнне даўгоў перад замежнымі крэдыторамі. Бягучы дзярждоўг Беларусі складае крыху больш за 16,5 мільярда долараў. З улікам гэтага эксперты ў цэлым аптымістычна ацэньваюць становішча нашай эканомікі на золатавалютным рынку.