Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 7,5 мільярда долараў

7 декабря 2017
Яны выраслі на 18,5 мільёна. Гэта 0,2 %. Апошнія лічбы агучыў сёння Нацбанк. Нарасціць аб'ёмы ўдалося за кошт выручкі замежнай валюты ў казну ад экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты і ад продажу рэгулятарам і Мінфінам аблігацый. Пры гэтым Беларусь пагасіла ў лістападзе і ўсе знешнія даўгі.