Чым яшчэ ЕАЭС прыцягвае эканамічных аднадумцаў? У кожнай з краін "пяцёркі" ёсць свой, асаблівы погляд на інтэграцыю. Для таго, каб атрымаць самую поўную і аб'ектыўную інфармацыю, мы звярнуліся да журналістаў з Расіі, Арменіі, Кыргызстана і Казахстана.
Дарэчы, гэта ўнікальная магчымасць і для беларускага гледача пазнаёміцца са стылем працы стваральнікаў навін з розных краін. І калі расійскім ТБ нас ужо не здзівіць, то іншыя калегі зараз, можна сказаць, дэбютуюць у беларускім эфіры. Такім чынам, у чым бачаць плюсы нашы сябры-партнёры па ЕАЭС? Даведаемя ўжо зараз з першых вуснаў.
Расказвае Дар'я Белавусава-Пятроўская: Падводзячы вынікі пяцігадовага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе, расійскія эксперты на гэтым тыдні гаварылі: "Разам жыць выгадна". Напрыклад, дзякуючы саюзу, у Расіі за гэтыя гады істотна палепшылася якасць працоўнай міграцыі. Спецыялісты з краін ЕАЭС і іх сем'і абароненыя прававым статусам. Ім не трэба здаваць спецыяльныя экзамены, атрымліваць медыцынскія даведкі, якія даюць права на працу ў краіне, а таксама яны вызваляюцца ад аплаты спецыяльнага працоўнага патэнта. Дзякуючы гэтаму Расія атрымлівае кваліфікаваных спецыялістаў, якія працуюць легальна і плацяць падаткі.
Ужо некалькі гадоў Расія знаходзіцца пад эканамічнымі санкцыямі. Але на прадуктовым кошыку расіянаў гэта ніяк не адбіваецца. На прылаўках магазінаў усіх расійскіх гарадоў можна ўбачыць беларускія сыры, ёгурты, каўбасы. Армянскія сокі, каньякі і віно. Казахскія спецыі і саладосці.
Алег Талкайлаў, кіраўнік-партнёр АНА "Цэнтр стратэгічных праектаў": "Калі я заходжу ў магазін, я імкнуся купляць прадукцыю нашых краін. Па-першае, як мінімум ёсць гарантыя, што яна больш экалагічна чыстая, таму што ў нашых краін вялікі сельскагаспадарчы патэнцыял, для таго каб забяспечыць краіны ЕАЭС добрым харчаваннем. Пры выбары таго або іншага тавара, мы разумеем, што мы плацім за тавар, які вырабілі на нашай тэрыторыі і падаткі ад якога ідуць у наш бюджэт і вяртаюцца на нашу карысць".
Яшчэ адзін плюс - прамысловая кааперацыя. Напрыклад, зараз рэалізуецца сумесны праект па вытворчасці беларускай лесанарыхтоўчай тэхнікі ў Карэліі. Нядаўна запрацавала сумеснае прадпрыемства па вытворчасці беларуска-расійскіх ліфтаў. І такіх прыкладаў шмат. Але, паводле слоў экспертаў, патэнцыялы краін Еўразійскага эканамічнага саюза нашмнога вышэй. Пара ствараць індустрыі сусветнага ўзроўню.
Еўразійскі эканамічны саюз дае перавагі і ў сферы адукацыі. На гэтым тыдні ў Маскве 7 беларускіх універсітэтаў падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве з 12 маскоўскімі і рэгіянальнымі расійскімі ВНУ. Сёння ў Беларусі вышэйшую адукацыю атрымліваюць больш за дзве тысячы расійскіх студэнтаў. Найбольш папулярныя спецыяльнасці - медыцына і IT-сфера (відэа).













