Журналісты рэгіянальных расійскіх СМІ пабывалі на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС

28 марта 2018

Атамную электрастанцыю будучыні ўбачыць сёння. Журналісты рэгіянальных расійскіх СМІ пабывалі на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС. Прычым, усе яны прадстаўляюць рэгіёны, цесна звязаныя з маштабнай будоўляй у Астраўцы. Валгадонск, Петразаводск, Ніжні Ноўгарад - гэта тыя гарады, дзе размешчаны прадпрыемствы, якія складаюць машынабудаўнічы дывізіён Расатама. Адтуль пастаўлена начынне двух энергаблокаў Беларускай АЭС. Пытанні карэспандэнты адрасавалі кіраўнікам стратэгічнага аб'екта энергасістэмы нашай краіны. Расказвае Вольга Маслоўская.

Успамінаць аб паэзіі, гаворачы пра складаныя механізмы, можна толькі, быўшы ўпэўненым у іх бездакорнасці. У кар'еры Максіма Багачкі - намесніка дырэктара генпадрадчыка будаўніцтва БелАЭС - гэта другая атамная станцыя пакалення "3+".

Строгі рэгламент, камеры пускаюць не ўсюды, - усё-такі ідзе складаны працэс мантажу абсталявання, але пры гэтым - поўная інфармацыя для СМІ. Так, гатоўнасць другога энергаблока складае 50 працэнтаў, а на першым ужо ў канцы лета пачнуцца стартавыя тэсты.

Станцыя яшчэ не функцыянуе, але ў навучальна-трэніровачным цэнтры АЭС для падрыхтоўкі персаналу створана, па сутнасці, другая рэальнасць. Увосень спецыялістам трэба будзе атрымаць ліцэнзію на права працаваць у пункце кіравання атамнай электрастанцыі. Падчас вучэнняў яны ўжо атрымалі адзнаку выдатна.

Расійскія журналісты, як кажуць, "у тэме". Прыехалі з гарадоў, дзе б'ецца сэрца атамнай прамысловасці Расіі. У Валгадонску размешчана Растоўская атамная электрастанцыя. У Расіі станцыю некалькі разоў прызнавалі лепшай па культуры бяспекі, але, па меркаванні журналістаў, растоўскім атамшчыкам ёсць чаму павучыцца ў беларусаў.

Перш, чым запрашаць спецыялістаў, у беларускім Астраўцы пабудавалі дарогі, жыллё, дзіцячыя сады, школу. На падыходзе - новая бальніца і ФАК.

Да пачатку будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы жылі 8,5 тысяч чалавек. Падлічана: дзякуючы БелАЭС насельніцтва горада павялічыцца ўтрая. Ён ужо прырос двума новымі мікрараёнамі. Калісьці паўночна-заходняя ўскраіна краіны ператвараецца ў сучасны індустрыяльны цэнтр.