Жодзіна прымае машынабудаўнікоў з ўсёй краіны! БелАЗу - 70!

28 сентября 2018

Жодзіна сёння прымае машынабудаўнікоў з ўсёй краіны! БелАЗу - 70! Акрамя навукова-практычнай канферэнцыі, завод прэзентуе сваё ноу-хау.

Гэта кар'ерны самазвал на 290 тон, а таксама беспілотная тэхніка. Ужо восенню першы комплекс беспілотнікаў адправіцца на выпрабаванні ў Сібір. Да юбілею БелАЗ падышоў са значнымі дасягненнямі - па выніках года аўтазавод выпусціць 800 самазвалаў. Гэта на трэць больш, чым летась. Сярод перспектыўных распрацовак - электрасамазвал, а самыя амбіцыйныя планы БелАЗа - грузавік на 550 тон!

А заўтра Беларускі аўтазавод у распараджэнні ўсіх ахвочых. З 11 да 14 на БелАЗе дзень адчыненых дзвярэй - запрашаюць і дзяцей, і дарослых.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя