Жанчыны-аграрыі робяць свой унёсак у агульны каравай нараўне з мужчынамі

14 августа 2019

Уборачная кампанія, пра якую так шмат гэтымі днямі гаворыць Прэзідэнт і якая ўнесла карэктывы ў мернае жыццё аграрыяў, набліжаецца да завяршэння. Убраць засталося каля 15 % плошчаў. Сёння Брэсцкая вобласць - першая з усіх рэгіёнаў - справілася са жнівом. Вось-вось завершыць уборачную і Гродзенская. Замыкае тройку лідараў цэнтральны рэгіён. У цэлым сезон уборкі - свайго роду выпрабаванне на трываласць для ўсіх работнікаў сельскай гаспадаркі. І нараўне з мужчынамі свой унёсак у агульны каравай робяць жанчыны-аграрыі.

Расказвае Надзея Сербіненка: Людміла, Наталля і Марына. На сваім полі яны каралевы. У разгар уборачнай адпраўляемся да дырэктара гаспадаркі Людмілы Савановіч.

Яшчэ адна гаспадыня слуцкіх палёў - Наталля Васілевіч. У сямейны экіпаж паклікаў муж, камбайнер. Пасля складанага рабочага дня прама з палёў нашы гераіні адпраўляюцца на канцэрт Ірыны Дарафеевай пад адкрытым небам.

Тут мы сустракаем і галоўнага агранома Слуцкага раёна Марыну Пракаповіч. Толькі пасля захаду сонца ў нашых гераінь з'яўляецца крыху вольнага часу, каб адпачыць і набрацца сіл. А дома яшчэ чакаюць справы па гаспадарцы. Але ўжо заўтра з першымі промнямі сонца яны зноў будуць у полі. Уборка хлеба яшчэ не завяршылася.