Жніво ў Беларусі выйшла на фінішную прамую

16 августа 2016

6 мільёнаў 330 тысяч тон збожжа і 4 вобласці-мільянеры. Жніво ў Беларусі выйшла на фінішную прамую.

Масавую ўборачную ўжо завяршылі Брэсцкая і Гомельская вобласці. Першым 5-тысячнікам у краіне стаў экіпаж камбайнераў Віктара Якуціна і Кірыла Волкава з гаспадаркі "Александрыйскае" Шклоўскага раёна. Лідараў уборачнай мясцовыя ўлады сёння ўшаноўвалі прама ў полі.

У цэлым па краіне, згодна са звесткамі Мінсельгасхарча на 16 жніўня, убрана амаль 85 % плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Намалочана звыш 6 мільёнаў тон збожжа. Лідарства з пачатку жніва ўтрымліваюць гаспадаркі Мінскай вобласці - у агульны каравай яны дадалі амаль 1 мільён 700 тысяч тон збожжа. На другім месцы брэсцкія аграрыі - там намалочана амаль 1 мільён 150 тысяч тон. Завяршае табліцу Віцебскі рэгіён з намалотам 553 тысячы тон збожжа.