Жніво ў Беларусі: першы мільён тон збожжа

27 июля 2015

У краіне актыўнымі тэмпамі прадаўжаецца масавая ўборка хлеба. Убрана больш як 17 % плошчаў. На сёння вага агульнага каравая - больш за мільён 200 тысяч тон. Ураджайнасць - амаль 32 цэнтнеры з гектара. У лідарах па намалоце Гомельская і Брэсцкая вобласці - 414 і 364 тысяч тон збожжа адпаведна. Амаль нараўне ідуць Мінскі, Магілёўскі і Гродзенскі рэгіён. Замыкае Віцебская вобласць.