Гарачае надвор'е паскорыла работы на беларускіх палях

29 июля 2019

Каравай-2019 ужо важыць 2 791 000 тон. Убрана 40 працэнтаў плошчаў.

Меней  за траціну палёў засталося асвоіць Брэсцкаму рэгіёну. На рахунку лідара і ў тэмпах, і ў намалоце - 877 000 тон збожжа. 

Да 600 000 ушчыльную наблізіліся Гродзенская і Мінская вобласці. На рахунку Гомельскай - 330 000 тон хлеба. Актыўна ідуць работы і на палях Магілёўскага і Віцебскага рэгіёнаў. У сярэднім па краіне з аднаго гектара збіраюць 33 цэнтнеры.