Збожжавы каравай Мінскай вобласці перавысіў 1 340 000 тон

20 сентября 2018

Мінская вобласць падводзіць вынікі сезона. Агульны збожжавы каравай перавысіў мільён трыста сорак тысяч тон. Хутка яго памножыць і ўраджай кукурузы. Адначасова вызначаюць і лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу. Імёны пераможцаў даведаемся 29 верасня ў Мядзелі на абласных "Дажынках". Як горад рыхтуецца да свята хлеба і хлебаробаў - Аляксей Кандраценка.

Абноўленыя дамы і вуліцы, выключна пешаходная і больш зялёная цэнтральная плошча, скульптура вугра - сімвала азёрнага краю. Плюс новы амфітэатр і гасцініца. У Мядзела з гэтага часу імідж яшчэ па-еўрапейску больш кампактнага і ўтульнага гарадка з курортна-турыстычнай спецыфікай.

: Ды і самі мясцовыя жыхары на хвалі падрыхтоўкі да “Дажынак” не засталіся абыякавымі і ўнеслі асабісты ўклад у добраўпарадкаванне сваіх двароў.

: Фестываль-кірмаш - гэта яшчэ і народная творчасць. Яго сляды прыкметныя на палях ўсёй Мінскай вобласці - ад Салігорска і Крупак да Валожына і Маладзечна.

Саламяныя кампазіцыі - абавязковыя дажыначныя атрыбуты. Калі не заленавацца і аб'ездзіць Мядзельскі раён, то гарантаваныя два дзясяткі арыгінальных фота на памяць, якія можна зрабіць толькі раз на год.

: Для таго, каб стаць удзельнікам квэсту, трэба зарэгістравацца на сайце Мядзельскага райвыканкама, зрабіць фота ля ўсіх мясцовых саламяных кампазіцый і выкласці ў сацыяльных сетках з хэштэгам "Абласныя дажынкі". Вынікі падвядуць у дзень свята.

Такім чынам 29 верасня Мядзел чакае больш за 2 тысячы гасцей. Адна толькі афіцыйная дэлегацыя Мінскай вобласці - 600 чалавек. Зрэшты месца, як і кулінарных пачастункаў, хопіць на ўсіх. А значыць фестываль-кірмаш "Дажынкі" адкрыты для ўсёй краіны.