Заўтра ў Мазыры чакаюць чыстую расійскую нафту

4 мая 2019

Напярэдадні яна падышла да мяжы Беларусі. Але ўлічваючы адлегласці да паўднёвага НПЗ нашай краіны, новая партыя паліва, як чакаецца, прыйдзе на завод пад абед. У лабараторыі выканаюць адбор проб, каб пераканацца ў якасці вуглевадародаў. Перапрацоўку новай сыравіны Мазырскі НПЗ зможа пачаць у панядзелак, 6 мая. Нагадаем, праблемы з расійскай нафтай узніклі два тыдні таму: утрыманне хлорарганікі ў дзясяткі разоў перавысіла норму. Беларусь прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў, знізіла загрузку сваіх заводаў. Прыём і транзіт нафты спыніўся ў кірунку Украіны, Польшчы, іншых еўрапейскіх краін. Урон ацэньваецца ў сотні мільёнаў долараў.