Заўтра ў Мінску стартуе Беларускі інвестыцыйны форум

27 сентября 2017

Як выглядае эканоміка заўтрашняга дня? Калі штучны інтэлект прыйдзе на прамысловыя вытворчасці? І што трэба для паляпшэння інвестыцыйнага клімату? У Мінск з'язджаюцца бізнесмены з усяго свету, каб абмеркаваць актуальныя пытанні ў эканамічнай сферы.

Заўтра стартуе Беларускі інвестыцыйны форум, дзе заяўлена больш за 500 удзельнікаў з 30 краін. Мерапрыемства праходзіць у знакавы для краіны час, калі прымаецца цэлы пакет дакументаў па лібералізацыі бізнесу. Форум падзелены на панэльныя дыскусіі. На працягу дня беларускія і замежныя спікеры будуць дыскусіраваць і дзяліцца вопытам працы ў такіх сектарах, як інфармацыйныя тэхналогіі, зялёная эканоміка і энергетыка, прамысловасць. Разгледзяць перавагі льготнага падаткаабкладання, а таксама станаўленне ў Беларусі эфектыўнага фінансавага рынку. Арганізатарамі выступаюць Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Мінэканомікі, індустрыяльны парк "Вялікі камень".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя