Заваяваць рынкі на Усходзе і на Захазе

5 апреля 2013

Рухацца ў абодвух напрамках пасля масштабнай мадэрнізацыі - такія  мэты  Барысаўдрэва. Новыя тэхналогіі і новыя ўмовы працы прыходзяць на некалі адно з самых праблемных прадпрыемстваў цэнтральнага рэгіёну. Выкананне інвестпраекта не толькі пад пільным кантролем спецыялістаў, але і дзяржаўных кантралёраў.


 


Пра амбіцыйныя планы і  рэальныя магчымасці завяршыць мадэрнізацыю ў тэрмін  - Антаніна Станкевіч.


Новы будынак цэха па выпуску МДФ на прадпрыемстве “Барысаўдрэў” радуе глаз неспецыялістаў яркімі фарбамі. Спецыялісты ж кажуць: галоўнае не форма, а змест. Такое ж новае абсталяванне ўжо амаль зманціравана. Літаральна праз тыдзень пачнуцца пуска-наладачныя работы, а там ўжо і выпуск запатрабаванай і канкурэнтнай прадукцыі не за гарамі.


Новае абсталяванне, тэхналогіі і прадукцыя (усё гэта можна назваць адным такім знаёмым і актуальным сёння словам мадэрнізацыя) павінны былі з’явіцца тут яшчэ некалькі гадоў таму. Але справы рухаліся вельмі марудна. На нездавальняючыя тэмпы мадэрнізацыі і ўвогуле стан дрэвапераапрацоўкі і звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы падчас візіту на Барысаўдрэў у лістападзе мінулага года. Адразу ж пасля візіту прадпрыемства аказалася пад пільнай увагай дзяржаўных кантралёраў.


Гэта і зразумела: грошы ў мадэрнізацыю дзяржава ўкладвае немаленькія. Працы шмат: прадпрыемства зусім не маладое, некаторае абсталяванне не мянялася з 70-х гадоў мінулага стагоддзя. А на старую кацельню без слёз не зірнеш. Такое патрэбнае, але нятаннае задавальненне як цеплыня тут  у прамым сэнсе вылятае ў трубу.


Поўнасцю знесці нельга мадэрнізаваць кацельню. Дзе паставіць коску ў гэтым сказе,  на Барысаўдрэве зараз нават і не задумваюцца. Стары будынак тут працуе з 1928 года і ўжо выпрацаваў увесь свой рэсурс.


З дапамогай новай кацельні тут змогуць эканоміць да 2 мільярдаў рублёў. А атрымліваць энергію будуць не з куплёных рэсурсаў, а з адходаў вытворчасці. Прасцей кажучы, галоўны трэнд года - беражлівасць - будзе выкананы.


І яшчэ нюанс. Увесь гэты час, пакуль ідзе паскораная мадэрнізацыя, прадпрыемства працуе па асобым дэкрэце. Ніхто не можа звольніцца, пакуль не скончыцца мадэрнізацыя. Усім супрацоўнікам зрабілі надбаўкі – а гэта 500 тысяч рублёў штомесяц. Старыя і вопытныя паціху пачалі вяртацца на роднае прадпрыемства.


Ужо 7 лістапада сваю ацэнку прадпрыемству зноў  дасць  Прэзідэнт краіны. Калі не збаўляць тэмпаў,  то дрэваперапрацоўшчыкі маюць усе шансы змяніць мінулагодняе  нездавальняюча на добра,  а то і выдатна.