Завод "БелДжы" можа прадставіць электракары на аўтарынку ўжо сёлета

15 января 2021

Завод "БелДжы" ўжо сёлета можа прадставіць на аўтамабільным рынку электракары. Як нам распавялі ў кампаніі, у першым квартале 2021-га плануецца завяршыць тэхнічныя работы. Першыя электрамабілі "джылі" для абкаткі завезлі яшчэ ў сакавіку. Айчынныя спецыялісты правялі выпрабаванні і адправілі распрацоўшчыкам свае рэкамендацыі: да прыкладу, па мадэрнізацыі сістэмы мультымедыя або адаптацыі зараднай сістэмы.

У гэты час у Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі рынак электракараў ацэньваюць як вельмі перспектыўны. Планы ўрада ў развіцці інфраструктуры, выпрацоўцы льгот, якія ўжо часткова дзейнічаюць для спажыўцоў, павінны паспрыяць яго развіццю.