Завяршыць уборку ў некаторых раёнах плануюць у найбліжэйшыя дзесяць дзён

6 августа 2019

Сярод такіх Дзяржынскі - адзін з самых ураджайных у гэтым сезоне. Штодзень з гектара там атрымліваюць амаль паўсотні цэнтнераў збожжа. А каб паказчыкі былі максімальна высокімі, павялічылі плошчы азімых збожжавых, пастаянна эксперыментуюць і з сартамі культур. У раскладзе экіпажаў зараз таксама ўборка трыцікале і ячменю. Каб гэтая праца была максімальна эфектыўнай, напярэдадні ўборачнай у гаспадарках абнавілі і тэхнічны парк.

А тым часам збожжаўборачная тэхніка з паўднёвых раёнаў накіроўваецца на поўнач. 75 камбайнаў і 12 машын пераехалі ў Валожынскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Барысаўскі раёны. Такі машынны парк дапаможа хутчэй завяршыць жніво.