Поспехі суверэннай краіны - гэта тое, чым жывём мы сёння.
Наш праект, які расказвае пра дасягненні незалежнай Беларусі, сёння прысвечаны нафтахімічнай галіне.
Тут, безумоўна, зроблена шмат. Ад распрацовак і адкрыццяў новых радовішчаў чорнага золата да ўкаранення новых тэхналогій у вытворчасць.
Сёлета завяршылася мадэрнізацыя нафтабазы ў Мазыры. Зараз каля 1 000 тон нафтапрадуктаў штодня адгружаецца ва ўсе вобласці і за мяжу. І ўсё "Гэта мы! Гэта пра нас!"













