Зацяжныя дажджы не даюць беларускім аграрыям павялічыць тэмпы ўборачнай

25 июля 2013
Напярэдадні жніво вялося ўсяго на палове працэнта плошчаў. Нягледзячы на гэта, вага каравая расце, ужо 695 тысяч тон. У лідарах цяперашняй кампаніі - Гомельскі і Брэсцкі рэгіёны. На іх рахунку 290 і 178 тысяч тон збожжа адпаведна. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне 30,6 ц/га. Паралельна са жнівом аграрыі завяршаюць уборку азімага рапсу і ўкос травы.