Пасяджэнне Савета Міністраў. Асаблівая ўвага росту зарплат і іх своечасовай выплаце

22 мая 2019
Урад надасць асаблівую ўвагу арганізацыям з нізкім узроўнем аплаты працы. Наконт гэтага гаварылі сёння  на пасяджэнні Саўміна па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 4 месяцы. У красавіку сярэдняя зарплата па краіне склала больш  за 1 070 рублёў, аднак ёсць прадпрыемствы, дзе аклад работнікаў не дасягае і паловы ад гэтай сумы. Да канца першага паўгоддзя пытанне павінна быць вырашана,  пры гэтым рост зарплаты павінен адпавядаць росту прадукцыйнасці працы. На кантролі застанецца і праблема несвоечасовых выплат.