Пасяджэнне савета кіраўнікоў адміністрацый Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі прайшло ў Мінску

18 апреля 2017

Кааперацыя ў галіне сувязі і інфармацыйных тэхналогій - у прыярытэце ўзаемадзеяння краін - членаў СНД. Пра гэта сёння ў Мінску заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко на сумесным пасяджэнні савета кіраўнікоў адміністрацый Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі. За больш як 25-гадовую гісторыю ў СНД праробленая сур'ёзная праца, звязаная з развіццём сетак сувязі, укараненнем сучасных IT ва ўсе галіны нацыянальных эканомік і сістэм дзяржкіравання.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што чарговая сустрэча ў Мінску ўнясе важкі ўклад у далейшае развіццё інфармацыйнага грамадства СНД і будзе садзейнічаць інтэграцыі ў сусветную прастору.