Пасяджэнне Эканамічнага савета СНД адбылося ў Маскве

18 марта 2017

Медыцына, IT-сфера, нанатэхналогіі. На Эканамічным савеце СНД у Маскве разгледжана больш за 40 праектаў, якія ўваходзяць у праграму інавацыйнага супрацоўніцтва. Гэта новаўвядзенні ў галіне космасу, прагназавання надзвычайных сітуацый, а таксама выкарыстанне нанатэхналогій. Распрацоўка праграм ішла з дзяржаўнага бюджэту краін Садружнасці. Зараз адна з задач - пошук заказчыкаў, якія зацікаўленыя ў іх практычным прымяненні.

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі: "Праграма, у якой удзельнічае Беларусь, - гэта ачыстка навакольнага асяроддзя ад нафтавых разліваў. У нас не такая вялікая здабыча нафты, і гэтае пытанне для нас не вельмі актуальнае. А для Расіі, Казахстана і іншых краін такія тэхналогіі найбольш запатрабаваныя. Мы прапаноўваем свае распрацоўкі і, аб'яднаўшы намаганні, атрымліваем, як заказы, з пункту погляду фінансавання, так і адразу пэўныя практычныя ўкараненні".

Таксама ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі канцэпцыю паэтапнага фарміравання агульнага рынку працы і рэгулявання міграцыі рабочай сілы дзяржаў СНД.