Замежныя праекты беларускіх нафтавікоў за апошні год прынеслі рэкордныя паказчыкі

7 марта 2020
Замежныя праекты беларускіх нафтавікоў за апошні год прынеслі рэкордныя паказчыкі практычна па ўсіх напрамках дзейнасці. Пашыраць сваю прысутнасць за мяжой нашы спецыялісты прадоўжаць і ў 2020 годзе. Зараз яны працуюць на трох кантынентах. Самыя перспектыўныя праекты ў Расіі, Украіне, Эквадоры і Індыі. Нафтавыя радовішчы асвойваюць і ў гарачых тропіках, і ў халодных сібірскіх умовах. Пра поспехі і планы беларускіх нафтавікоў  рэпартаж Ганны Кавалёвай.

Эквадор. У разгары працэс бурэння і здабычы нафты. Спецыялістаў для гэтых работ паўднёваамерыканская краіна шукала літаральна па ўсім свеце. Але менавіта беларусы змаглі прапанаваць тэхналогіі, якія гарантуюць захаванне экасістэм запаведных джунгляў.

Гэтая нафта здабыта якраз у тропіках, на радовішчы Армадылья. Сёння эквадорскае чорнае золата ўжо ў экспазіцыі музея Беларуснафты. Каб трапіць сюды, партыя пераадолела 11 тысяч кіламетраў.

Дарэчы, на радовішчы Армадылья беларускія нафтавікі пабудавалі 5 свідравін і здабылі ўжо больш за 130 тысяч тон нафты. Сёлета лічба вырасце і наблізіцца да рэкорднай. Разам з тым у іншых краінах на перавыкананне плана беларусы выйшлі яшчэ летась. 

Летась у паўднёвай суседцы беларускія нафтавікі здалі 5 свідравін. У 2020 плануюць будаўніцтва яшчэ чатырох. Звышзадачу выканалі і ў Індыі. Там заключылі кантракт з буйнейшай карпарацыяй. 

Пры гэтым па-ранейшаму найбольшым працоўным плацдармам для беларусаў застаецца Расія. Пунктам росту ў 2019 годзе стала стварэнне там газавага промыслу. За кошт гэтага сёлета плануюць вялікі рост па здабычы гэтага выкапня.

Планы - павялічыць у Расіі колькасць буравых брыгад і набыць новыя свідравінныя ўстаноўкі грузападымальнасцю 400 тон. Гэта стане новай вяхой для развіцця беларуска-расійскіх праектаў.