Зарплаты бюджэтнікаў у будучым годзе вырастуць на 10-11 %

4 ноября 2019

Гэта прадугледжана праектам бюджэту на 2020 год. Сёння галоўны фінансавы дакумент разгледзела профільная камісія дэпутатаў. Бюджэт рыхтуюць да чытання ў Авальнай зале. У аснове дакумента базавы сцэнарый развіцця эканомікі. Яе рост запланаваны ў 1,9 %, інфляцыя - не вышэйшая за 5. Узровень стаўкі рэфінансавання застанецца ранейшым. Бюджэт узмацніў сацыяльную скіраванасць. Сярод іншых мер развіццё праграмы сямейнага капіталу. Ужо заўтра пройдзе так званае нулявое чытанне, калі дакумент разгледзяць з удзелам урада і ўсіх парламенцкіх камісій.