Дэпутаты прынялі законапраект аб звароце банкаўскіх укладаў

12 мая 2021
Пры банкруцтве банка пакрыць уклад фізасобе можна будзе ўжо на працягу сямі дзён. Гэта норма ўтрымліваецца ў законапраекце, які ў першым чытанні прынялі беларускія дэпутаты. Акрамя таго, захоўваюцца ўсе гарантыі дзяржавы, якія былі да гэтага. Паводле дакумента, новыя магчымасці адкрываюцца і для прадпрымальнікаў. Узмацняецца роля Агенцтва па гарантаваным звароце банкаўскіх укладаў фізічных асоб.

Нормы закона аб гарантаванні ўкладаў таксама прыводзяцца ў адпаведнасць з палажэннямі законаў Беларусі "Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці" і "Аб аўдытарскай дзейнасці".