Законапраект "Аб прамысловай бяспецы" разгледзяць дэпутаты ў другім чытанні на восеньскай сесіі

2 сентября 2015

Гэта журналістам паведаміла прадстаўнік Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Вольга Палітыка. Сёння ў Мінску дакумент абмеркавалі спецыялісты з міністэрстваў і ведамстваў. Асноўная мэта новай рэдакцыі закона - абгрунтаванасць і мэтазгоднасць усіх патрабаванняў, паколькі іх выкананне цягне за сабой матэрыяльныя выдаткі прадпрыемстваў.

Пры гэтым паніжэнне сабекошту прадукцыі таксама не павінна адбівацца на прамысловай бяспецы. Адзначым, магчымасць унесці свае прапановы ў законапраект была і ў прадпрыемстваў. Заканадаўцы, напрыклад, спецыяльна наведалі наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан". У новым законе падрабязна будзе прапісана і пытанне падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне прамысловай бяспекі.