Нарыхтоўка кукурузы на сілас у Беларусі прадоўжыцца мінімум месяц

8 сентября 2021

У Беларусі ўборка кукурузы на сілас і зялёны корм. Устойлівая да  анамалій надвор'я сёлета стратэгічная культура дае нядрэнную ўраджайнасць. У Гродзенскай вобласці збіраюць у сярэднім да 350 цэнтнераў зялёнай масы з гектара. А гэта на парадак вышэй за леташнія паказчыкі. Для захоўвання кукурузу закладваюць у сіласныя траншэі. Яшчэ на стадыі ўборкі дабаўляюць кансерванты, строга сочаць за вільготнасцю і тэмпературным рэжымам. Ужо праз месяц высокакаларыйную бялковую масу можна выкарыстоўваць на корм жывёлам.

Нарыхтоўка кукурузы на сілас прадоўжыцца мінімум месяц. Завяршыць уборку асноўных плошчаў аграрыі плануюць у сярэдзіне кастрычніка.