Задача хлебаробаў - убраць царыцу палёў

16 августа 2013

У Гомельскай вобласці кукуруза займае сёлета амаль 300 тысяч гектараў. Гэтая культура павінна папоўніць аддачу ад ярыны, якая моцна пацярпела ад засушлівага надвор'я. Вольга Халадовіч ацаніла планы на ўраджай.


Усяго тыдзень спякоты без дажджоў і яна паспела. Кукурузу з палёў пачалі ўбіраць практычна адразу, як закончылі са збожжавымі. Бо яшчэ некалькі тыдняў такога надвор'я і катахі проста засохнуць. А гэта страты.


Яна не баіцца ні дажджоў, ні засухі. У Гомельскай вобласці кукуруза - культура стратэгічная. Сёлета пад культуру адвялі больш за палову плошчаў і чакаюць адпаведнай аддачы.


У першую чаргу гэта высакаякасныя і энергетычна каштоўныя кармы. І само зерне. Для хлебаробаў гэта яшчэ адна магчымасць павялічыць свае паказчыкі на ўборачнай. У гэтай гаспадарцы ўжо некалькі тысячнікаў. Дзякуючы кукурузе іх можа стаць больш.


Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы - 70 цэнтнераў з гектара. Гэта больш як удвая перавышае ўраджайнасць збожжавых. Праўда, царыцу палёў трэба не толькі своечасова ўбраць, але і захаваць. Аграрыі гавораць, што для гэтага ёсць усё неабходнае.


Сёлета ў Гомельскай вобласці кукуруза займае амаль 300 тысяч гектараў. Час і тэмпы яе ўборкі дыктуе надвор'е.


Пакуль гаспадаркі рэгіёну пачалі ўборку кукурузы выбарачна. Масавае жніво пачнецца на наступным тыдні. Ураджай гэтай культуры дапаможа аграрыям папоўніць тое, што пацярпела ад паводкі і засухі.